Старонка:Зямля (1928).pdf/247

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ехалі хутка. Чарнела мяккая дарога. Пахла поле жытняю руньню; весялілася поле вячэрнім змрокам. Узьнімаліся ў полі дзівосныя сьцены далёкіх лясоў, маўчала каля дарогі сухое зельле. У вільгаці зелянілася трава, бялела наперадзе жвірыстая дарога.

Восень, восень!