Старонка:Зямля (1928).pdf/197

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Не, што хацеў сказаць?

— Якое ў цябе там сэрца гарачае.

— А ты ня ведаеш?

У сьвятле лямпы яна хітра, пажаночы ўсьміхнулася. Алесь сеў на палатанае фанэраю крэсла. Пахла ў пакойчыку вымытаю падлогаю.

— Я... от што...

— Што?

— Я, ведаеш, Волька... жаніцца буду... як ты думаеш?

— Што-ж я тут, братка, магу табе думаць? Як знаеш... Каго-ж ты браць будзеш?

— Знойдзецца хто-небудзь.

— Можаш і Ганну яшчэ ўзяць. Думаеш, яна да цябе ня вернецца?

— Сілком-жа браць ня буду.

— Нашто сілком? Пра гэта ніхто не гаворыць... Хіба можна сілком?

Зноў маўчалі.

— Адна так і жывеш?

— Або ты ня ведаеш!

— Дрэнна аднэй.

— Нічога... на тое лета вучыцца пайду.

— Ня пусьцім на тое лета. Работнікі патрэбны. Праз гады два, тады адправім куды сабе зажадаеш.

— Няўжо добра, каб у ячэйцы былі работнікі-невукі?

— Нядобра, але іначай нічога ня зробіш.

— Дык гэта ты напэўна кажаш, ня пусьціце?

— Не.

— Пусьціце!

— Не, ня пусьцім.

— Алесь!