Старонка:Зямля (1928).pdf/191

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Гармоняю завецца — гэта як капэля добрая грае, дык гэта ўсё — усе галасы, разам з званкамі там, з бубнамі, бразкоткамі. Мы-ж цяпер па нотах вучымся. Дзяк вучыць. Неўзабаве граць як мае быць станем. Яй-богу. Скварчэўскі ў нас капэльмайстрам, а я загадчыкам капэлі.

— А бубен у вас які?

— Турэцкі.

— Новы?

— Зусім новы.

— А талеркі пры бубне ці асобна?

— Пры бубне талерка і асобна дзьве. Яшчэ званкі купім — такое жалеза гнутае ёсьць, падзвоньваць па ім трэба.

— Я ведаю, у нас у палкавой музыцы ўсё гэта было... Адно што, ці здолее Скварчэўскі быць добрым капэльмайстрам.

— Ён спэц.

— Можа быць.

— Ён у салдатах як быў, дык таксама граў.

— Ну, калі гэтак, дык добра.

Клемусь пашоў да дзяўчат. Юзік сеў побач з Мікалаем. Юрка пашоў за Клемусем, зноў убачыў Барановічаву Ганну і зноў стаў да яе блізка. З пакутнаю асалодаю адчуваў, як хвалявала яго гэтая блізкасьць. Зноў глядзеў на яе галаву і сукенку.

І яшчэ адчуваў, як рэжа левую нагу разарваны мацерын чаравік.

ІX

Назаўтра такое-ж самае было надворе — яснае, халоднае, пахучае вятрамі і вадою асеньніх рэчак.

Волька ў той дзень праводзіла жаночую конфэрэнцыю. Узбуджаная, з затуманенымі пярэстасьцю