Старонка:Зямля (1928).pdf/18

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Што?

— Усе гэткія парадкі. Хто скажа, што я не пацярпеў, як былі тут немцы. Хто скажа? А цяпер ніхто і вухам не вядзе, калі прышлося да справы. Усякі хвастом накрываецца, каб яго ўжо нечага векам з новых дошчак накрылі. Чулі ці не?

Ён пахіснуўся ўбок, аднак моцна адзержаўся на нагах. Павал радасна глядзеў на яго, чакаючы, што ён як мае быць выкажа ўсё—і за сябе, і за яго. Раптам Сабастыян, забыўшы, што гаворка пачалася пра падатак, зьвярнуўся да сходу, раз-по-разу паглядаючы на Тамаша, Алеся і дзяўчыну:

— ...Нічога з гэтага ўсяго ня было і ня будзе. На такіх парадках далёка не заедзеш. Тут дзела ня толькі ў тым, што Павал пацярпеў пры немцахі ён пацярпеў і я пацярпеў. А ўвагі, добра кажа, ні на грош. Я вам скажу, браткі, усім адкрыта, што я і дагэтуль свайго ніяк не магу спагнаць.

— Чаго?

— Я вас пытаю: Андрэй магнат ці не? Магнат! А майго гусака забіў, і я дагэтуль ніяк спагнаць не магу. Мне гусака ня шкода. Каб на добры лад, дык я магу яму падараваць жывога гусака, от і ўсё. Чорт яго бяры з гусакамі разам. Але тут дзела важна, чаму я спагнаць не магу, чаму?

Тады раптам Павал падняў лямант з левага боку стала:

— Мы бяз дроў чэзьнем! Няма чым, прыдзецца зімою, душу абагрэць. Чаму дроў не адпускаюць? Гаварылі, што дроў дадуць, а гэта хвастом накрыліся. От чалавек, які летась плот разабраў ды спаліў, Сабастыянаў брат, Мацьвей.

Шэрая сьцяна людзей цяпер шчыльна абкружала стол. Твары людзей, і хмурныя, і вясёлыя, і з спачуваньнем, і з сьмехам, глядзелі на Мацьвея. Маць-