Старонка:Зямля (1928).pdf/123

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

адно — варушацца, дзейнічаюць, нешта падначальваюць, некаму падначальваюцца...

От яны ўжо селі на воз, на памятую, пацёртую салому. Чакаюць яго — малога, маўклівага. Ён-жа глядзеў, як яны клалі на воз рыдлёўкі... Падышоў да насыпанага над зямлёю жвіру, як стары аглядзеў яго, і кінуўся на яго тварам...

Пахнуў пясок і трава каля яго, і восень, і зямля.

Як-жа яна пахла — зямля!