Паверце, я яшчэ вельмі наіўны — Ня прывучыў быць сабакам сэрца — І часта пытаю сябе і зьдзіўленых: Чаму мы жывем у такой паняверцы?
Мы-б маглі усе, усе без жарэбія Жыць панамі на прыгожай зямлі… Пяяць песьні аб смачным хлебе І тварыць дальнаплыўкія караблі…
1930.