Здавалась, у зімовым сьне Засьмяглі краскі пачуцьця… Ды… лятуценьнем аб вясьне Заваружыў іх, пэўне я.
Сягоньня шумнаю дзьвіной Вясеньні пеніцца напе І мой узвышаны настрой К сонцу фэйэрвэркам узьляцеў
Я знаю — у спакоі вод Магутна дрэмлюць бурань… Ускалыхне іх ветру лёт І сьвежай бурай мкнуць яны.