Шум на вуліцах, неба, людзі І усë, усё, што я бачу, Што я чую сягоньня ўсюды — Так прыгожы, так мнагазначны…
Ў маё сэрца сягоньня радасьць, Нібы ластаўка, прыляцела — Кожны бліск вачэй спагадных Выклікае бадзёрасьць і сьмеласьць.
Ці таму, што па бруку дажджамі Гукі рад’я сыплюцца, льлюцца Й прадаваныя кветкі ў брамах Гэтак цёпла вясною сьмяюцца?
1931.