Плакаў дожджык ноччу, Біўся ў вокны лісьцем… Сэрца чагось хоча, Як даўней, калісьці…
Ў дрэме неспакойнай Мрою аб дзяўчыне… Цені у пакоі Сплялі павучыньне…
Ценяў сон вясеньні — Матыль лёгкакрылы… Плывуць лятуценьні З дальнiх небасхілаў…
1931.