Ноч прыйшла туманная,
Ня чутно ўжо гулу…
Казкаю вясьнянаю
Беларусь заснула…
Зоркі ткуць ëй хораша
Узоры чароўныя,
Ходзіць месяц сторажам
Над ёю, князёўнаю.
Скачуць і сьпяваюць
Русалкі прыгожыя…
Дрэмле ля ручая
Лясун заварожаны…
Серабраць між соснамі
Просьветы цудоўныя…
Сьпіць у царсьтве сосьненым
Беларусь працоўная.
1930.
|