МЕСЯЧНАЯ КАЗКА.
Ў пакоі — сетка месячных праменьняў. Вазоны з кветкамі — на шыбінах узор. Праз вокны — пацеркі дрыжачых зор… Я зьнік у казцы ценяў і поўценяў…
Места гарыць у рожавым тумане… Далёкі шум — хвал людзкой прыліў… Покі за комін месяц не заплыў, Казка цудоўная лунаць не перастане.
1931.