Рассыпалісь іскрынкі — зоры Ў нябеснай, лядзянай далі… Цямнеюць, як волаты — горы І цені ў лагчынах ляглі…
Цяпер гарады загарэлісь — Нью-Йорк… і Парыж… і Бэрлін… О, зор! Ці неба вы веліч? Ці вы, гэта — водблеск зямлі?..
1930.