Хмары чорныя зьвісьлі над намі — Яшчэ ўчора гучэў Веснаход… Гэй, сябры! Сьмела ў бой з пярунамі! Ўспыхне заўтра іншы ўсход!
Гэты цень, што спусьціўся ад хмараў, Згіне з першай касуляй сьвятла! І асьвецяцца нашыя твары Сонцазьзяньнем чароўнага дня.
1929.