Перайсці да зместу

Старонка:Зорнасьць (1927).pdf/47

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

З ЁЮ Я СПАТКАЎСЯ

З ёю я спаткаўся, як цьвілі вяргіні
У садох Каўказа у сьпякоты дні.
Агонь загарэўся ў яе вочах сініх,
А у маім сэрцы звон струн зазваніў.
Ў яе запытаў я, куды шлях трымае,
Як сама завецца, чаму тут адна?
Расьцьвілася кветкай, кветкай ў пору мая
І сказала ціха: хіба не пазнаў?
Моцна я зьдзівіўся, а пасьля успомніў,
Што яна мне блізкая, мо‘ нават радня.
З ёй калісь-то разам засявалі гоні,
Дзе цяпер напеўныя песьні жней зьвіняць.
І таму ня дзіва, што адчуў я радасьць
І што ў вочах сініх агонь зазіяў.
Яна мне, сустрэчнаму, дала шмат парадаў.
Гэта была мэта — мар маіх маяк,
І пайшоў я з ёю простаю дарогай,
Сьцежкай неразлучнай цераз горы ў сьвет:
Нас паабступілі сьпелых ніў разлогі,
Каб спаткаць у новым жыцьця харастве.

Кіславодзк 1925 г.