ІДУ МЯЖОЙ…
Іду мяжой між ніў багатых, Адзетых вэлюмам красы, А дзесь пяюць жанцы-дзяўчаты, Ўліваюць ў сэрца галасы.
А скрозь калосікаў праборы, Што шчыра вецер расчасаў, Зіяюць васьлькоў узоры, — Мяне кратае іх краса.
Кратае, ласкаю трывожыць, Ўзбуджае мой былы задзёр… Люблю насьпелы пах я збожжа І песьняй ўзбуджаны прастор.
1924 г.