Перайсці да зместу

Старонка:Зорнасьць (1927).pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

У ПАЛЕТКАЎ-КРАСЫ…

У палеткаў-красы я узяў галасы,
А з калосьсяў я зьвіў сабе струны,
А з сталёвай касы я дадаў к ім басы,
Каб грымелі, бы ў небе пяруны.

Я за музу к сабе ўзяў, прырода, цябе,
Каб ты казкі аб жыцьці шаптала,
Каб мне жыць не ў жальбе, а стаяць ў барацьбе —
Бараніцца ад злоснай навалы.

Будзь паслушнай ты мне, і ніхто не зжане
Нас з табою з жыцьцёвай дарогі,
І ніхто ня ўпікне ні цябе, ні мяне,
Што мы целам і духам убогі.

1925 г.