Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 4.pdf/485

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ліба — нязьменна і роўна — з домў ў лазарэт, з лазарэту дамоў.

Трапунковыя стрэчы… Мігатня, як на экране…

Людзі і час…

Машыны…

І лістапад на дварэ…

Няўжо лістапад?

Адным днём разбуджаны сырэнамі заводаў Рыгор паглядзеў на калянлар:

Так — другое лістапада.

— Цікава, што адбылося ўчора ў Думе?

Але Ліба нешта ўзмоцнена сапе.

— Ліба?

Крохкае даткненьне рукі засталося бяз адказу. На пачырвоненым ілбе адбіўся Рыгораў пацалунак.

— Рыгор?

— Ты хворая?

— Я ўся гару.

— Бачу, мілая. Я пазаву доктара.

— Не клапаціся, прашу, і ідзі на працу.

— На працу? Бязжаласная, ці-ж я магу цябе пакінуць?

Растрывожаны Рыгор хутка бег да доктара. Ці застане яго ў лазарэце? І чаму, канечна, ордынатара?

Ну, Лібіна-ж хаценьне — сьвята.

Яно заставіла прывезьці ордынатара на кватэру.

— Што з ёй?

— Уся ў агні.

Ордынатар супакоіў абоіх.

— Я вас чакаю, Ліба Шлёмаўна.

Лібіна ўхмылка асьвяціла Рыгораў твар і, здавалася, пакой.

— Няўжо сумею хутка падняцца? Ня верыцца, доктар…

І, перамяніўшы тэму, запытала:

— А як мае хворыя, доктар?

— Чакаюць вас і канца вайны… Прыходзьце, сястра…

Доктар паглядзеў на Рыгора.

— Мілюкоў у Думе ўчарашняй прамовай нарабіў многа шуму, — сказаў ён.

— Доктар яе чытаў? — запытаў Рыгор.

— Маю сёньня паслухаць.