Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 4.pdf/357

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

VI

УМОВЫ ПРАЦЫ ў дарожным атрадзе мелі свой асаблівы ўплыў на Рыгора. Ён скора звыкся са сваімі абавязкамі старшага рабочага, але доўга ня мог пагадзіцца з акаляючымі ўмовамі. Пецярбург не пакідаў хваляваць яго нутро. Рознастайныя вобразы сталічнага жыцьця напаўнялі Рыгоравы ўспаміны. Думкі дзень-у-дзень адрываліся ад зялёных абшараў поля і несьліся ўсьцяж стальных рэек да вуліц шумнага гораду.

Як пасуваецца разьвіцьцё рэволюцыйных настрояў сярод рабочых.

Што там сталася з Анікеем Кузіным?

Якава доля Якава Гіса?

Ці не перамяніў сваіх поглядаў Міхась Камар?

Ага! Вось з Каралем — цікава — дабраўся стары да Пецярбургу, ці мо’ па дарозе?..

А Ліба са сваімі калекамі — няўжо ўсё яшчэ езьдзіць у Народны дом паказваць ім шумлівы, рэзвы натоўп бесклапотнай моладзі?.. Ці мо’ ўжо яна на фронце?

Газэты прыносяць шмат цікавых вестак з грамадзкага жыцьця.

Ды ці ўсяго гэтымі надрукаванымі ў газэтах весткамі абмяжоўваецца сталічнае жыцьцё? Ня можа таго быць! Паварот у разьвіцьці вайны быў далёка не ў карысьць патрыотычных лямэнтацый.

За імі таілася рэволюцыйная трывога. Ад яе нельга было схавацца, нідзе, нікому. Яна раджала страшныя легенды і нячуваныя чуткі. Разыходзячыся ва ўсе канцы Расіі, гэтыя легенды і чуткі расьлі і ўскладняліся, сеючы праменныя надзеі.

Нявольны былі ад іх і Ступкі.

Нясупынны праезд бежанцаў нёс з сабою страшэнныя жахі разбурэньня краю. Усё настойней гутарылі пра мобілізацыю другое чаргі ратнікаў апалчэньня другога разраду. Дзень-у-дзень рэшткі мужчынскага насельніцтва мястэчка, двара і бліжэйшых вёсак дзесяткамі накіроўваліся да контары кіраўніка работ, шукаючы заховы ад фронту. Кожны дзень дарожны атрад папаўняўся новымі людзьмі. Гэтыя людзі ня скрытна лічылі сябе выбаўленымі ад небясьпекі і сваю радасьць укладалі ў працу для тае-ж вайны. Тыя, каму адказвалі ў канцылярыі кіраўніка, ішлі