Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 4.pdf/212

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Ты добра ведаеш майго бацьку… Я не скажу, каб ён быў ідэальнай чыстаты, але… ён чалавек не благі… Гэта жывая машына… У сваю майстэрню ён укладваў душу. Жыў ёю… І жыў Смагіным… Ды паскаўзнуўся чалавек. Не пасьпеў, ці ня мог, ці не хацеў атрымаць падданства — і на табе… Адарвалі ад месца, ад кавалку хлеба і — у ссылку. Бадзяецца бяз працы, праклінае сябе, жыцьцё, долю… Моліць пра дапамогу… А што я зраблю, калі і я ў тым-жа стане… Вайна, — і я вораг, бязьвінны вораг нават былым прыяцелям і блізкім… Ды болей таго… Гэтага мала, што…

Рудольф разнэрваваўся да адказу.

— А ў дадатак усяго казакі запалілі бацькаву хату і майстэрню, назьдзекваліся з яго, старога… Ну, ды што-ж рабіць. Цяпер ня час, а чакаць цяжка… Дык я папрашу цябе — вазьмі вось гэта на нейкі час… захавай…

— Я дам табе на дарогу рублёў дзесяць.

Рыгор мігам выцягнуў з кішэні паралез і ваткнуўся ў яго.

— Ня трэба!

— Рудольф хапіў Рыгора за руку.

— Бяры — аддасі… Ды кланяйся бацьку… Нічога… Адамсьцім, Рудольф… Сарафіна Хлёраўна! — гукнуў Рыгор.

— Бывай-жа!.. Дзякую, дзякую…

Рудольф працягнуў руку. Яны пацалаваліся.

— Гарбаты вып’еш, Рудольф?

— Дзякую, няма часу. Бывай!

— Ня сумуй, таварыш. Да блізкага спатканьня.

Гаспадыня настарожана паглядзела ўсьлед Рудольфу.

— Вам адзін прыбор? — запытала яна ў Рыгора.


VII

РЫГОР нэрвова коўзаўся па крэсьле. Налітая ў шклянку гарбата некалькі разоў пакідала тацу і варочалася назад. На запыленай сурвэце красавалася каля дзесятку мокрых плямак… Чайная лыжачка саскочыла на падлогу і ўгадзіла пад абцас Рыгоравага бота… У горле смагла, але піць не хацелася. Сіні абажур лямпачкі абвіваўся шэрым туманам… Рыгора цягнула ў некалькі канцоў — так веерам і разьбягаліся шляхі. Ён адчуваў, што яго чакаюць, думаюць пра яго — а ісьці ня мог. Штосьці