Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 3.pdf/198

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

наганяла бадзёрасьці і маладога дзявочага задзёру. Усё выглядала ў ружовай хварбе, прыемнай для вачэй і асьвяжаючай нутро. Нельга было спыніцца вачыма на адным месцы, — яны разьбягаліся ўва ўсе бакі. Угары насіліся жаўранкі, ападаючы нізка-нізка к ярыне, а пасьля строма варочаючыся назад, у чырвоны промень сонца. То сям, то там, па прадоўжных і папярэчных сьценках праяжджалі на хурманках ці праходзілі пехам у белых сарочках землярабы. Зося прыкмячала ўсё гэта як-бы міжвольна, нехаця, мяльком, стараючыся ня спусьціць вачэй з гасьцінца. Усьцяж яго разгону, наколькі сягала вока, то ўперад, то ў бакі пралятаў яе ўзрок нібы каго ловячы ці ганяючыся за кімсьці. Але Зося нічога не магла прыкмеціць на ім: шэрая шырокая стужка яго не выдзяляла на сябе ніякая чорнае плямінкі. Гэта пачало Зосю нэрваваць, дрэнчыць. «Ці толькі не праехаў ён?» задавала яна сабе пытаньне. «Пакуль я стаяла там з Волькаю, ды пакуль дабегла сюды бадай што Рыгор прамінуў Масткі і апынуўся ў лесе… Ах, ліха надало мне спаткацца з Волькаю, ужо-б даўно я была тутака і не прапусьціла-б Рыгора… А цяпер — прапала…»

Зося спынілася, не дабегшы да Масткоў, адняла ўзрок ад гасьцінца, глыбока задумалася. Вочы самі сабою апусьпіліся кнізу, на зелень травы, на палавую мятліцу, якая выбівалася з гушчы травінак і цягнулася ўгору, на казачкі-венічкі, на жоўтыя гаршчэчкі, на высокія цыбастыя кравянкі. Босыя запыленыя ногі абняліся мяккім пухам травяністых інталяжаў. І лёгкім лунем паднімаліся з гушчы поплаўнай травы, з прыкра-зялёнага яе мошасту нарысы суботніх абставін: зялёны подсьціл лугавое прагалінкі, пасярод яе воз, а каля возу — яна з Рыгорам… Мігам пранясьліся шчасьлівыя хвіліны, швыдкія, як маланка, і ў той-жа час — доўгія, зацяжныя… А сьледам трэск калёс і злы, калючы, гостры сьмех: Хі-хі-ха! Хе-ха-хі!

Зося страсянулася ўсім целам; раптам адарвала ўзрок ад зямлі, саступіла з месца і паглядзела на гасьцінец, акінуўшы яго ад Масткоў да цёмнага вытырку Жмыгінскага лесу. І якраз на граніцы лесу яе ўзрок затрымаўся. «Га-а! Так і ёсьць!» — уголас праказала яна, выцягнуўшыся ўсёй постацьцю ў бок лесу: — «Чула маё сэрца… Няхай-бы я крышку раней! Што-ж, прапала»… Зося павярнулася к лесу і зрабіла некалькі рашучых крокаў, але раптам спынілася, бо пачула цяжкую ўтому, якая сьціснула яе