Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 3.pdf/170

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

шасьцю арэшынкамі на кашэль, ці з вецьцем на венік і складаў пратакол; там паплаўнічы лавіў выпадкам перабегшую ў лес карову і накладваў штраф за шкоду. Націск цяжкай варожай рукі п’явак — паноў адчуваўся даволі моцна. У ўгоне за сялянствам, у дробных да яго прыдзірках, ляжала помста паноў за добрапамятлівы дзевяцьсот пяты і шосты гады. Напалоханыя ідучай расплатай за векавыя зьдзекі, паны ў гэтыя гады яскрава адчулі на сябе вочавідкую небясьпеку. І калі самадзяржаўю ўдалося супыніць на некі час расхвалёванае мора рэволюцыйнага шторму, пачулі ў сабе моц і паны. І парушаныя, перанятыя на час іх замахі на сялян — аднавіліся з новаю сілаю, аснашчаныя зьверствамі і зьдзекамі.

Рыгор чуў пра гэта амаль ня кожны дзень. Рознастайныя факты роўна сьведчылі за абвостраньне клясовых адносін між памешчыкамі і сялянствам. А падобныя Катлоўскім здарэньні кавалі за надыход часоў адплаты з боку сялян сваім прыгнятальнікам, Рыгор зацяжна марыў пра той момант, калі ўсе вунь тыя асяродкі панскіх умацаваньняў, гнёзды эксплёататараў будуць разбураны паўстаўшымі працаўнікамі. Ён уражаў сабе, як грамады беднякоў з вёсак і з мястэчак пераможнымі калёнамі накіруюць ва ўсе канцы і далучаць да супольнае ўласнасьці гвалтам прыгорнутыя, аднятыя ад працоўных землі. Ён слаба памятаў 1905 год, але з яго памяці ня згладзіліся прыгожыя карціны сельскіх дэмонстрацый, якія канчаліся мітынгамі на дваровых дзядзінцах. Памятаў Рыгор і тыя моманты, калі цёмныя лістападаўскія ночы асьвятляліся вогненнымі факеламі з панскіх двароў. Сьледам Сілцы наведалі поліцэйскія стражнікі. Пачаліся арышты, расправы, экзэкуцыі. Але поліцэйскія ўжо былі ня ў мочы зьнішчыць пачуцьця клясавай варожасьці ў сялянскіх гушчах. Яны не маглі астудзіць палкай веры ў нямінучасьць прыходу новага рэволюцыйнага ўздыму, які не пакіне пасьля сябе камені на камені з будыніны самадзяржаўна-панскага ладу. Ізноў-жа Рыгор браў за ілюстрацыю сваім прагнозам катлоўскія здарэньні.

Аднак, думаючы і мяркуючы аб наступных часох клясавых боек у вёсцы, Рыгор памятаў адно, і ў гэта адно, найважнейшае, верыў, што вёска сама па сабе нічога ня зробіць. Кіруючую ролю ў наступных, як і ў мінуўшых, рэволюцыйных схватках, мецьме рабочая кляса.

І ў выніку сваіх разваг ён напруджана імкнуўся назад ў Рыгу. Там, у рабочых кварталах, адбываецца бурны рост падгатоўкі