Перайсці да зместу

Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 1.pdf/94

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ЖАДАНЬНЕ

Хоць чароўна ты, неба, ўсягды,
Хоць ты пекна у сваёй вышыне, —
К тваёй высі, туды
Ўсё-ж ня хочацца мне.

На зямлі, на халоднай, сырой,
Дзе ні зорак, ні сонца няма,
Дзе нядоля і цьма,
Я шчасьліўшы душой.

Бо ў красе тваёй, неба, ўсё сьпіць,
Мэрам спалена страшным агнём, —
На зямлі-ж б‘е, кіпіць
Жыцьце бурным руччом.

Вількамір, 1911