Перайсці да зместу

Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 1.pdf/92

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Вецер ціха лісьцем шалясьціць —
Гай трапеча, гай ня сьпіць;
Птушак стройны перапеў
Да заводу паляцеў,
Ў вокны сьветлыя прынік…
Чуй-жа песьню, працаўнік.
Сплецен, зьвіты дзіўны пераплёт
Жыцьцятворачых прыгод;
Б‘юць крыніцаю яны…
Дзе ні глянь — відны, відны
Нявычэрпныя скарбы
Завяданьня і сяўбы,
Няўміручае красы
З веку ў вечныя часы…

8/III 1925.

|}