Перайсці да зместу

Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 1.pdf/61

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ПЕСЬНЯ ГРАБАРА

Я ўсё жыцьце свае, дзень-у-дзень, год-у-год,
Землю цяжкай лапатай капаю, як крот;
Век пад сонцам й дажджом гну пакутную сьпіну,
Раскідаючы глыбамі торпу і гліну,
Ліпкі глей, бы смалу, ды рассыпчаты жвір;
Я праводжу канавы удоўжкі і ўшыр,
Нібы стужкамі землю абвязваю ўкруг.
Я дарогу гранічу, граніцу і луг,
І спускаю з балотаў я лішнюю воду,
Ды рэжу раўкі для платоў агароду.

Так ўсё жыцьце свае варушуся ў зямлі,
Хоць пад сонцам жыву, а калі-ні-калі
Толькі бачу я вокам адкрытым яго.
Хоць ня зьмерыць наўкола прастору усяго
Неаглядных палёў, неаглядных лугоў, —
А кармлюся красою я іх дзеля сноў,
І у мёртвым сваім, незварушаным сну
Бачу шчасьця свайго ў надыходзе вясну.

Я ўсё жыцьце свае, дзень-у-дзень, год-у-год,
Землю цяжкай лапатай капаю, як крот,
І так многа, я многа яе накапаў!
Направодзіў шырокіх і доўгіх канаў,
І прарэзаў я цэлыя мілі равоў:
Шмат, ой шмат я са сьвету балотаў так зьвёў,