Перайсці да зместу

Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 1.pdf/53

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Чорным кавалачкам хлеба,
Трэба рабіць, кабы жыць…
Дотуль рабіць, покуль сілы
Ўжо не пакінуць трымаць,
Кроў не застыгне у жылах,
Сэрца ня кіне удараць.
Шоргай, сабачка, паволі,
Скуру паважна скрабі,
Нам не пазбыцца нядолі,
Што ты сабе ні рабі.

Вількамір, 1912