Перайсці да зместу

Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 1.pdf/47

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

мернасьці, набівае адваротную аскому і нават стамляе душэўна“ (I, 1.09). Нават народныя звычаі, як уладзіны, вясельле, не выклікаюць асаблівага захапленьня з боку аўтара; малюнкі гэтых звычаяў пазбаўлены ў яго фэерычнай романтыкі, і тут на першы плян выступае суровая проза жыцьця. Быт абмалёўваецца Гартным у большасьці выпадкаў як мёртвая косная сіла, ён падаецца як антытэза рэволюцыйнай мэтаімкнёнасьці.

Такім чынам, літаратурны псэўдонім пісьменьніка добра вызначае ня толькі асноўны характар жыцьця аўтара, але і яго творчасьці, якая разьвівалася пераважна пад знакам рэволюцыйнай загартаванасьці; рэволюцыйны волюнтарызм зьяўляецца асноўнай асаблівасьцю псыхоідэолёгіі Гартнага ў яе клясавай аснове. Сапраўды, мудрасьць інтэлігенцыі супадае з мудрасьцю Дэкартаўскай формулы: Cogito, ergo sum, мысьль, разважаньне, ад якога „бляднее румянец волі“, выяўляе сабою сутнасьць інтэлігенцкай псыхікі. Патос творчасьці такіх чыста інтэлігенцкіх пісьменьнікаў, як Анатоль Франс, Ромэн Ролян, гэта патос мысьлі, разважаньня. Філёзофія клясаў зыходзячых апускаецца звычайна да пустога гедонізму казытаньня нэрваў. Сэнс жыцьця яны бачаць толькі ў асалодах, асабліва ў каханьні. Духам гедонізму прасякнута, напрыклад, усё мастацтва, у тым ліку і літаратура сучаснай буржуазіі. Не дарэмна адзін з найноўшых буржуазных романаў азагалоўлены формулай: amo, ergo sum (кахаю, значыць існую). У гэтай формуле ўвесь сэнс мудрасьці клясаў зыходзячых. Мудрасьць клясаў узыходзячых, працоўных клясаў, гэта — мудрасьць валявога напружаньня, — мудрасьць працы і барацьбы, бо толькі ў гэтым заключаюцца шляхі самасьцьвярджэньня ўзыходзячай клясы.

Даную мудрасьць працоўных шырока і поўна адбіў у сваёй творчасьці Цішка Гартны. Для яго im Anfang war Tat, „у пачатку было дзеяньне“, а ня лёгос, мысьль. Дзеяньне зьяўляецца краякутным каменем усёй творчасьці Цішкі Гартнага, ад чаго і сама гэта творчасьць робіцца адной з цаглінак новай соцыяльнасьці, гэта творчасьць выконвае функцыі жыцьця, будаўніцтва, яна заражае нас настроямі барацьбы, загартоўвае нашу волю да канчатковай перамогі.

Проф. М. Піотуховіч.