Перайсці да зместу

Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 1.pdf/39

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Але, зарысоўваючы рознастайныя малюнкі працы, пісьменьнік заўсёды дае ім пэўнае ідэёва-эмоцыянальнае асьвятленьне. Папершае, ён выяўляе розную значымасьць працы ў залежнасьці ад соцыяльных умоў. Ва ўмовах соцыяльнага прыгнечаньня праца — цяжкое ліха. Яна ахвяроўвае чалавека на жыцьцё нявольніка, прыкутага да свайго варштату і ў вусны якога поэта ўкладае гэтым вядомы глыбока сумны прыпеў:

Шоргай, сабачка, паволі,
Скуру паважна скрабі,
Нам не пазбыцца нядолі.
Што ты сабе ні рабі.

Наадварот, у нашых умовах соцыяльнага вызваленьня праца набывае сваё сапраўднае значэньне: яна творчы акт, яна крыніца радасьці і задавальненьня, і цяпер у поэты ўжо зьяўляецца і іншы зварот да працы; ён у радасным натхненьні зазначае:

Красуй, ядрань, ўбірайся, праца,
У адзеньні сьветлыя вянчаньня,
Ідзі к жыцьцю, ў яго палацы,
Сваё ўзмацоўваць панаваньне.

Так, праца ў жалобнай вопратцы нядолі і праца, апранутая „у аддзеньні сьветлыя вянчаньня“, — вось тыя соцыяльныя полюсы, якія выяўлены поэтам у разрэзе данай тэмы. Адначасна Гартны высьвятляе моральна-псыхолёгічнае і соцыяльна-псыхолёгічнае значэньне працы. Яна — этычная падстава існаваньня кожнага чалавека, зьвязанага з вытворчай клясай. Беспрацоўны гарбар, „гарбар на вандроўцы“, адчувае сябе лішнім у сьвеце, для яго жыцьцё траціць свой сэнс, сваё конкрэтнае напаўненьне; небарака сумна разважае:


І ня тое, што работа
Голад прыпыняе, —
Ва мне родзіць усе клапоты,
Сумам абвявае.
Не, ня тое, хопіць з гэтым
Сіл ва мне зьмірыцца,
Мяне мучыць, што для сьвету
Нечым прыгадзіцца;
Што задарам прага гіне,
Як пясок ў балоце,