Перайсці да зместу

Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 1.pdf/312

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Лятаць і сэрцам гартавацца
І душу ўзмоцніваць ў агні,
Каб сілу мець ва-век змагацца
За волю й шчасьце на зямлі.

Ў маім нутры — любові мора
Да шыры поля, да гаёў,
Да ўсіх нязьмераных прастораў,
Да ўсіх захованых краёў!

Пецярбург, 1914

|}