Ў шэрані мяккай дзярэўцы
Гойдаюць ціха галінкі,
Ў сонечным променьні мкнуцца
Лётам павольным сьняжынкі;
Зайца сьляды, як сьцяжынкі,
Сплётам заблытаным ўюцца…
Поле ў бялюткай сукенцы
Мёртвую ціш пераймае…
Сонца ўсё ніжай ступае —
Цені лахматыя доўжыць,
Промень чырвоную ложыць —
Стужкамі доўгімі к сьнегу…
Вецер, схаваўшы адлегу,
Туліцца к кусту, у нетры…
Зырка-блішчастым галёнам
Рэзьвяцца кропкі-сьняжынкі,
Сонцу сьмяюцца, а ветру
Шлюць свае шэпты, уклоны.
Змоўклі крыкухі-вароны,
Заяц залез у гушчэчу,
Дрэўцы стаяць, не трапечуць
Ўбраных сьвятошне галінак:
Шкода махнатых сьняжынак
Гэтага стройнага ўбраньня…
Хто яго нанаў апране?..
|