Сьціш пануе наўкруг,
Ўсё замоўкла і сьпіць;
Толькі месячны круг
Ў сінім небе гарыць.
І чароўны спакой
Залягае кругом:
Штось шапоча з кустом
І гуляе з травой;
А ў празрыстай вадзе
Ручайкоў і балот
Байкі-казкі вядзе
І цалуе чарот.
Маніць з глыбі вады
Ўсіх русалак-дзяўчат,
Каб на твар іх бляды
Кінуць ласкі пагляд,
Абмяняцца з якой
Мілым ўзрокам вачэй,
Прытуліцца шчакой
Да халодных грудзей…
Далей сьцеле ён цень
Ад калматых дзярэў,
А на кол і на пень
Белы насаў узьдзеў…
Ўверсе-ж, збоку яго,
Цеснай роднай сям‘ёй
|