Перайсці да зместу

Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 1.pdf/268

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ДА СОНЦА!

Дзе быў пустыр, дзе рос палын,
Дзе ветры сіверу стагналі,
І шыр прывольную раўнін
Туманам змрокі адзявалі,

Дзе енк цяжарнае жальбы
Народу змучанага чуўся, —
Ў вагні вялікай барацьбы
Ўстаў край — Савецкай Беларусі.

З глыбін абуджанай душы,
Бы з буйна вірнае крыніцы,
К жыцьцю свабоднаму рушыў
Імпэт працоўных бліскавіцай.

Кіпіць, хвалюе ды раве
Уздым адноўленай радзімы
І к чыньню вечнаму заве
Працоўных строй непабядзімы;

Прад ім расчынены прастор
На постаць вызьвеўшае нівы;
І яснасьць сонца й пекнасьць зор,
І бег жаролцаў гаманлівых,

Дубоў вяковых сплёт карон,
І шыр нязьмераных абшараў —