Перайсці да зместу

Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 1.pdf/263

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

СЕЛЬСКІ РЭЎКОМ

Найлепшы ў вёсцы цэлай дом,
Нібы знарок, стаіць здалёку,
Вакол абнесены садком,
Каб цешыць станам сваім вока.
Над стрэхай жоўтаю вісіць
Чырвоны сьцяг і дні і ночы.
І пры ваходзе паглядзіць
Яго вясковец ды рабочы.
Ад ранку к вечару ў той дом
З усіх канцоў шнуруюць людзі,
Пытацца рады аба ўсём,
Адказ знаходзіць ў перасудах.
Паёк, раскладка, — дроў насеч —
На ўсё тут знойдзеш тлумачэньне
І цэлы дзень гудзе ў ім рэч
І цэлы дзень к яму імкненьне.
У сьвітках шэрых, ў кажухох,
Відаць, начальства шпацыруе,
Дае адказы па бакох,
Прашэньні піша і дыхтуе;
Тлумачыць пільна, як каму
Якую можна мець падмогу,
Прыслухна, міла к усяму,
Ня крыўдзіць й каліва нікога…
І ўсё так простасьцю нясе,
Свабодным духам вокал вее,