Перайсці да зместу

Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 1.pdf/255

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ГАДАВІНЫ 25 КАСТРЫЧНІКА 1917 г.

Абляцеў поўны круг
Сонца вечнага ход,
Скончыў бурны свой рух
Рэволюцыі год.
Пад кіпучым чуцьцём
Прагучаў зоўны ўдыр,
І мільённым гуртом
Працаўнік багатыр
Размахнуў навакол
Колькі меў ў сабе сіл,
Й неба высь, й зямлі дол
Ўзялі новы пахіл.
На мяжы раздарог
Ўстаў, пячатку адбіў:
„Гэтта будзе парог
Тых вялікіх зьяў-дзіў,
Што працоўны народ
Палажыў імі лік
Новым часам!“ і год
Рэволюцыі узьнік.
Струхлы выраз вякоў
Над гвалтоўным гняцьцём.
Ў глыб бяздонны зышоў
Перад новым жыцьцём.
І на постаць зямлі
На свабодны прастор