Перайсці да зместу

Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 1.pdf/238

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Судзіў нам лёс, пісаў закон,
Пакорай ціснуў неабмежнай.
Мы бойкай ўпартаю, паўстаньнем,
Пранёсшы мукі ды нязгоды,
Зьвялі на землю панаваньне
Працоўным сьветлую свабоду.
Айчына наша — старана —
Комуны блізкае крыніца,
Гартуе творчы дух яна,
Надзеі ўспальвае зарніцай.
Ці-ж можам мы цяпер ня дбаць
Яе ахову ад нападаў,
Сьцяной жалезнаю ня стаць
Супроць замахаў чорнай здрады?
Чые нутро ня ўчуе зоў —
Прызыўны окліч палкім ўзьлётам
Шчацінай востраю штыкоў
Абняць грамадзкія клапоты?
Ой, не, ня ступіцца ўжо меч,
Ня схіліць нашых роўных плеч
Цяжкая скрутная гадзіна
Барбы за вольную краіну.

Менск, 25/V 1921

|}