Перайсці да зместу

Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 1.pdf/235

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Б. С. С. Р.

Беларуская Соцыялістычная Савецкая Рэспубліка

Вякі таілі ЯЕ імя ад народу,
З ЯЕ змывалі назвы спраўднай сьлед
І, душачы яе працоўнікаў свабоду,
Маною чорнаю заплямвалі прыкмет —
Адбітак ўроджаны працоўнага асвоя,
Што вольнага жыцьця выказываў закон;
І, ў гразь мяшаючы ўсё людзкае сьвятое,
Другім яе здавалі у прыгон.
Магнат крывавы, цёгшы кроў з працоўных масаў,
Душу губіў сібернасьцю прынук,
Драпежнай прагнасьцю няміласна аснашчваў
Сваю ахвяру — як муху у повуцях павук.
Рабочы, селянін — прыблудаю са сьвету
Нібы знарок прысудны меўся толькі жыць,
Каб працай цяжкаю магнатаву плянэту,
Крывёй каб чорнаю й потам чорным багаціць.
Імя ЯГО і імя той ЗЯМЛІ — РАДЗІМЫ,
Дзе кожны крок абмацвала рука,
Захоўваліся шчыльна радамі усіма
З вачу праглівага — з узроку бедака.
...................
Жыцьцё-ж ішло, цякло няўтрымнаю ракою,
Зьбівала палі тоўстыя, няслося і гуло,
І сілай творчаю, магутнаю сваёю
Ў душы замучанай распальвала сьвятло.