Перайсці да зместу

Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 1.pdf/187

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

МЕЖКІ

Вузкія — як ніткі, зялёныя — як руць,
К лесу дзесь далёка, бы каму ў дагон,
Межачкі лахматыя, рэжучы загон,
Між ральлі пажоўклае весела бягуць.

Там пры касаторы, адзе белы плот,
Здэцца, ўпапярэчку, на касьлівы крыж,
Як за іх ты бегам воддаль паглядзіш,
Зьбегліся сям‘ёю на руплівы сход.

Сам пабег-бы, здацца, з межкамі туды —
Каб быў добра пэўны, што пры лесе том
Не спаткнуўся раптам з новым варагом,
Мала спадзяванай новае бяды…

Пецярбург, 1914