Перайсці да зместу

Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 1.pdf/182

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Веру ў палкую творчасьць працоўных людзей,
Для якіх покуль сонца і лес — чадны дым
У заводах, але каму хутка ўжо йдзе
Час другі, час інакшы зусім —

Такі час, калі лес будзе песьні гусьці,
А праменьні вясновага сонца зіяць,
Каб заўсёдную весну ў ягоным жыцьці,
Неабмежнай свабодай ўбіраць…

Я стаю заварожан шумлівасьцю дрэў,
Пазіраю уверх, дзе плывуць аблака,
А тут душу гартуе галосны напеў,
Што шле чадны завод праз гудзеньне гудка!

Бэрлін, 14/IV 1922
Grünewald.

|}