Перайсці да зместу

Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 1.pdf/177

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Туды ўцячы, дзе ‘шчэ ня лёг
Напласт каменьняў і цамэнту
І дзе-б яго разгону-панту
Ніхто стрымоўваці ня мог.
І, здэцца, вось агромны рух
Між шэрых сьцен дамоў-грамадаў
Шугне паводкай, вадаспадам
І змые загарадзь наўкруг.
І з дыму чаднага, з цяжкой
Затулы вуліц, камяніцаў,
Раздольным гмахам паімчыцца
Ў зялёны луг, на рунь палёў.

Бэрлін, 1920