Перайсці да зместу

Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 1.pdf/173

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ЗАБУШУЙ ТЫ, РАКА!

Забушуй ты, магутна рака,
І аб бераг забіся сярдзіта!
Па кудравых кустох лазьняка,
Па лісточках блішчастых ракіты —
Свае пырскі расплюхай, рака!
Буйны вецер, мацней загудзі,
Па абшары вакол разьнясіся,
Каб ад гулу, куды ні глядзі,
Слупы пылу ўгару падняліся!
Буйны вецер, мацней загудзі!
А ты, неба, як можаш, хутчэй
Разжані з сябе хмару цямную,
І над ўстаўшай квітучай зямлёй
Расьсьцялі яснату залатую.
Разгані, неба, хмары хутчэй!
Аслабеўшае сэрца маё,
Поўна сілы — бадзёра забіся;
Сьветлых мар, што табе не стае,
Душа, ў волю сабе набярыся.
Сэрца буйнае, ў грудзях забіся!

Вількамір, 1913