Перайсці да зместу

Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 1.pdf/167

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ЗАГУДЗІ ТЫ, ВЕЦЕР

Загудзі ты, вецер,
Скалыхні вярбіну;
Засьпявай ты песьню,
Мілая дзяўчына!
Засьпявай як птушка
Летняю парою,
Каб было мне шчасна
Пасядзець з табою;
Каб сагнала песьня
Ўсю нуду ліхую
І ўвабрала душу
Ў вопратку другую:
Радасьці, вясельля,
Шчасьця і любові…
Каб нуды сарвала
Моцныя аковы…
Засьпявай, галубка,
Засьпявай, дзяўчына!
Скалыхні ты, вецер,
Скалыхні вярбіну.

Капыль, 1909