Перайсці да зместу

Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 1.pdf/165

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Фурману я паціхай шапчу
І чакаю сьпяваньня на гэта ў адказ,
Прытаіўшыся чутка маўчу,
І вось чую, пяе: „Не апошні я раз

Цябе бачыў, радзімая, там!..“
Яму-ж рэха ўтуруе: га-ам!

І так лёгка на возе сядзець
Пад вясёлыя песьні рамізьніка й бом,
Ды удаль за дарожкай глядзець
Пад чароўным нябесным ў вагнёх дываном,

Паглядаці, як коні бягуць
У сівую туманную пуць!..

Магілеў н/Д, 1910

|}