Перайсці да зместу

Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 1.pdf/159

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

СЬЦЯНА ФЭДЭРАЛІСТЫХ[1]

Крывавы чэрвень памятнага году
Хаваў пакутную свабоду
Рукамі Т‘ера, дзікага тырана,
Крывёй заліўшага паўстаньне.
Апіўшысь ўцехай перамогі
Над храбрых жменяй комунараў,
Сюды вялі парыскія дарогі
Ваяк захопленых на кары.
Дзесяткі, соткі зможаных на полі
Бойкі доўгае і ўпартае за волю
Варужжам гналіся к сьцяне
Знайсьці спачынак ў вечным сьне.
дні, і ночы доўга не змаўкалі
Крывавых катаў стрэлы над сьцяною —
Сыноў Комуны грамадою
Няўсьціхна кулі там нізалі.
Лілася кроў. Адвагай цьвёрдай згартаваны
Адважна лёс страчалі вэтэраны
Няўсьпеўшай расьцьвісьці Вялікае Комуны,
Раджонай ў буры, ў бліскаўках ў пяруну…
Прайшлі гады, і кроў пралітая ваяк

  1. Сьцяна фэдэралістых — гэта мур на могілках Пер-Ляшэз на ўскраіне Парыжу, дзе расстрэльвалі францускія белагвардзейцы парыскіх комунараў. Комунары зваліся яшчэ фэдэралістымі — ад слова „фэдэрацыя“ (акруга). Ад гэтага і сьцяну празвалі „Сьцяной фэдэралістых“.