Перайсці да зместу

Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 1.pdf/142

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

БУДАЎНІКІ

На зьмену зрадным баўтунам,
На зьмену царственным тыранам,
Будову жыцьця доля нам
Вялела ўзяць. І мы паўстаньнем,
Уздымнай хваляю прайшлі,
Нясучы сьвята аднаўленьне
Па вызваляемай зямлі.
І там, дзе скрозь насіўся цень,
Дзе рабства вокал панавала,
Праменьнем сонца азіяла,
Пад гучны сьпеў Інтэрнацыянала,
Комуны сьветлай вечны дзень.

Менск, 1921