фэра катаклізму, зрухаў — родная стыхія поэты; гэтую стыхію ён называе сваёй, кажучы аб ёй:
Ў буры, ў навальніцы, |
Бадзёра ды ўпэўнена глядзіць поэта на будучыню: нішто ня можа спыніць стыхійнага руху рэволюцыі, ніхто ня можа кола гісторыі павярнуць назад. Самыя цяжкія нягоды, як, напрыклад, падзел роднае краіны, — гэта толькі часовая зьява, толькі часовыя плямы на агульным сьветлапераможным шляху рэволюцыі:
Ня скрыць сузор‘яў цені ночы, |
Вечнае для поэты ў тым, што „ўперадзе сьвецяць — агні“, насустрач гэтым агнём імкнецца муза песьняра.
Такі даецца ў Цішкі Гартнага сынтэтычны малюнак рэволюцыі ў яе пераможным і нясупынным развоі — малюнак, абагрэты настроем бадзёрага ўздыму з боку аўтара. Але часам гэты агульны сынтэтычны малюнак разьбіваецца на часткі, поэта малюе дробныя праявы сучаснасьці, выхапляе з яе паасобныя кавалкі жыцьця, з якіх складаецца каляровае цэлае нашых дзён. Поэта, напрыклад, вітае зьезд саветаў, малюе сельскі мітынг, замілавана спыняецца на вобразе рабфакаўца, які грызе „граніт навукі“, упарта і рашуча змагаючыся з рознымі перашкодамі на шляху вучобы.
Тэматыка разьдзелу „Урачыстасьць рэволюцыі“, такім чынам, становіць сабою часткова далейшае пашырэньне і паглыбленьне мотываў, якія ўжо намячаліся ў песьнях змаганьня. І там поэта апяваў стыхійны ўздым рэволюцыі, яе нясупыннасьць, яе пераможны развой, і там маляваў дробныя мінія-