∗∗∗
Я пайшоў у сыр-бор, Дзе гняздзяцца арлы, Аб дзяўчыне маёй Каб не слухаць хвалы,
Каб для сэрца знайсці Адпачын-супакой Сярод пушчы нямой, Сярод гушчы глухой.
Там забуду ўначы, У лясной цішыні Аб дзявочай красе, Аб сардэчным агні.
Я пайшоў у сыр-бор Гаіць раны душы Пад мяцеліцай зор, Пад віхурай цішы.
Наўмысне сыр-бор Мне аб ёй гаманіў, Аб ёй мшалы курган Казкі дзіўныя сніў.