Перайсці да зместу

Старонка:Збор твораў (Бядуля, 1937). Том I.pdf/57

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

СТАРАРЭЧЫШЧА

Нядаўна плыла старая рака,
Снавалі вужы па плыні вады.
Шумеў ачарот, трава-асака,
Цяпер там лаза маўчыць ад нуды.

А рэчка адтуль звярнула набок,
Прабіў новы шлях вясновы імпэт;
Расце ў вышыню зялёны дубок,
Ля рэчкі старой — хваіна-шкілет.

Ля рэчкі старой засохла жыццё,
Адцяў востры склют сям‘ю вербалоз.
Над ёю труной — вісіць забыццё. —
Аджылае ўсё спаткне такі лёс.

1922 г.