Перайсці да зместу

Старонка:Збор твораў (Бядуля, 1937). Том I.pdf/50

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ВОЎК

Сіва-сіняя поўнач паўстала,
Глядзіць з-пад карчышчаў
На зоркі — на макавы цветы
Нябёснага па-загумення.
Хвоі ў белых хвастох з гарнастаю
Між снежных замчышчаў
Зацішна стаяць, як макеты.
На снезе шкляное імгненне.

Невідочны хтось даль аздабляе
Блакітам яскравым.
На кволых пушыстых абшарах
Ткуць лёгкія полагі цені.
Цішыня лёгкім кровам гуляе
Па дрэвах кудравых
І сее вакол з-пад імшары
Пшаніцы бруштынавай жмені.

Ціха туліцца рэчка да бору.
Над борам — папаха.
Кашулю сталёвую з лёду
Накінула рэчка на плечы.
Прышлі ўдзень рыбакі з касагору
Праз снежныя гмахі,