НЕ ЎГОДЗІШ
Красе пакланюся — „Нявольнік“. Пра волю скажу я — „Разбойнік“.
Старое адкіну — „Распуснік“. Пра шчасце спяваю — „Пакуснік“.
На песню кахання — „Нялюбы“. На шчырую думку — „Ты грубы“.
Вільня, 1915 г.