Гэта старонка не была вычытаная
1. НА БАЛОЦЕ І туды, і сюды навакола глядзі: Сцеражыся дрыгвы, бо адразу глыне, |
- ↑ Матэрыялам для „Палескіх баек“ служыў мне багаты фальклор Палесся, сабраны рознымі этнографамі.
Раней Палессе было месцам каўтуноў, папоў, шаптуноў і незвычайнай памешчыцкай эксплаатацыі працоўнага сялянства. Да рэволюцыі яно жыло бадай што першабытным жыццём. Непраходныя лясы і балоты, няведанне законаў прыроды спрыяла таму, што палешукі пад панскім бізуном і пад націскам рэлігіі стварылі сабе своеасаблівы фантастычны свет, своеасаблівую філасофію змагання дабра і зла, арыгінальна разважалі аб жыцці і смерці, тварылі касмагенічныя ды іншыя байкі ў стылі міфаў старадаўняй Грэцыі.
Да бога і чорта паляшук у сваіх байках адносіўся аднолькава кпліва, з лёгкім смяшком, да папоў і паноў — з вялікай класавай нянавісцю.
Баечнік-паляшук вельмі паэтычны, усёй істотай любіць музыку і таму фантазіруе аб яе неймавернай сіле над прыродай.
Паляшук усё жыццё змагаўся з навакольнай прыродай, пляжыў лес, будаваў сабе курныя хаты, і характэрна, што сялянская праца, паводле