Да самага нізу-падолу —
Да шлейфа царыцы
Давай валяр‘янкай крапіць.
Пасля,
Праз гадзіну ці дзве,
Тут гулялі каты
З усёй Вільні,
І ладзілі гучны канцэрт,
Не горш — даліпан —
Афіцэрскай ці панскай гулянкі.
З фліртамі, з пыхам і зграбнасцю
Вялікасвецкай;
Якраз мільянерская моладзь:
— Ня-а-а-а-а-а-аў…
— Ку-ня-а-а-а-ау…
Кацэн-ямер такі,
Ажна Вільня схапілася з ложкаў
Са страхам.
І вочы працёрла
І вушы наставіла,
Слухала…
— Што гэта?
— Хто гэта?
— Можа пажар?..
— Можа разбой?..
— Можа графскі дэбош?..
— Тышкевіч, няйначай, балюе
Адказ быў адзін:
— Ня-а-а-а-а-аў…
— Ку-ня-а-а-а-аў…
І начальнік губерні
Званіў паліцмайстру:
— Сейчас успокоіць! —
І сам паліцмайстар,
Як Неран той, рыжабароды,
Паехаў на баль да катоў.
Не адзін, а з атрадам
Узброеных гарадавых…
Старонка:Збор твораў (Бядуля, 1937). Том I.pdf/338
Выгляд
Гэта старонка не была вычытаная